За пасаду прэзідэнта ва Украіне будуць змагацца 23 кандыдаты

7 зарэгістраваных кандыдатаў вылучаныя палітычнымі партыямі, 16 з'яўляюцца самавылучэнцамі.



Палітычныя партыі вылучылі наступных кандыдатаў: Юлія Цімашэнка ("Бацькаўшчына"), Алег Цягнібок ("Свабода"), Пётр Сіманенка (Кампартыя), Анатоль Грыцэнка (партыя "Грамадзянская пазіцыя"), Аляксандр Кліменка (Украінская народная партыя), Васіль Куйбіда (Народны Рух Украіны), Алег Ляшко (Радыкальная партыя).



Сярод самавылучэнцаў — вядомы ўкраінскі алігарх, народны дэпутат Пётр Парашэнка, народныя дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў Сяргей Цігіпка і Алег Цароў, былы віцэ-прэм'ер Юрый Бойка, паведамляе interfax.by. Таксама зарэгістраваныя кандыдатамі экс-кіраўнік Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Міхаіл Добкін, былы першы намеснік генпракурора Рэнат Кузьмін, кіраўнік Усеўкраінскага габрэйскага кангрэса Вадзім Рабіновіч, экс-кіраўнік Службы знешняй разведкі Мікалай Маламуж, экс-міністр сацыяльнай палітыкі Наталля Каралеўская, экс-кіраўнік антыманапольнага камітэта Украіны Васіль Цушко, лідар "Правага сектара" Дзмітрый Яраш, актывісты Майдана Вольга Багамолец і Заран Шкірак , былы народны дэпутат Валерый Канавалюк, а таксама прадпрымальнікі Уладзімір Саранаў і Андрэй Грыненка.



Нагадаем, што выбары прэзідэнта Украіны прызначаныя на 25 траўня.



Фота — slavdelo.dn.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі