Вы тут

Расія пашырыла санкцыі супраць Украіны

У спіс уваходзяць у тым ліку многія дэпутаты Вярхоўнай Рады ​/"Известия"

Урад Расіі абнавіў спіс грамадзян Украіны, у дачыненні да якіх уводзяцца эканамічныя санкцыі. Аб гэтым паведамляе Hromadske.

У санкцыйны спіс цяпер уваходзяць 849 чалавек. Сярод іх — старшыня Вярхоўнай Рады Дзмітрый Разумкоў і дэпутаты ад "Cлугі народа".

Таксама пад расійскімі санкцыямі — дэпутаты Андрэй Герус, Аляксандр Качура, Максім Бужанскі, Гео Лерос і Вольга Васілеўская-Смаглюк. Там жа — і кіраўніца дэлегацыі Украіны ў ПАРЕ Лізавета Ясько.

Санкцыямі прадугледжаны блакіроўкі безнаяўных грашовых сродкаў, бездакументарных каштоўных папер і маёмасці на тэрыторыі Расіі. Таксама вызначаны забарона на пералік сродкаў за межы РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.