Сталі вядомыя акалічнасці дэмантажу помніка Міхаілу Жызнеўскаму ў Кіеве

Помнік Міхаілу Жызнеўскаму

Помнік Міхаілу Жызнеўскаму / svaboda.org

Дэмантаж помніка Міхаілу Жызнеўскаму ў Кіеве быў узгоднены з грамадскай арганізацыяй "Сям’я Герояў "Нябеснай сотні", даведалася Радыё "Свабода".

Як распавядала Еўрарадыё, помнік беларусу Жызнеўскаму, які загінуў на кіеўскім Майдане ў 2014-м, быў усталяваны ў лістападзе таго ж года, а ў 2021-м знік. У кастрычніку яго знайшлі ў лесапасадцы недалёка ад месца ранейшага размяшчэння.

У музеі Рэвалюцыі Годнасці, як і ў грамадскай арганізацыі "Сям’я Герояў "Нябеснай сотні", помнік Жызнеўскаму называюць памятным знакам. Дырэктар музея Ігар Пашывайла ў адказе "Свабодзе" заявіў, што месца, дзе быў помнік Жызнеўскаму, — гэта частка тэрыторыі помніка гісторыі мясцовага значэння "Месца баявых дзеянняў і масавай гібелі грамадзян падчас акцый пратэсту ў студзені-лютым 2014 года". Пры гэтым сам памятны знак на месцы гібелі беларуса не меў статусу помніка ці аб'екта культурнай спадчыны.

Таму помнік Жызнеўскаму, як і тры памятныя знакі іншым загінулым пратэстоўцам — Сяргею Нігаяну, Раману Сеніку і Аляксандру Бадэры, знеслі. Гэта было зроблена па ўзгадненні з кіеўскімі ўладамі і з грамадскай арганізацыяй "Сям’я Герояў "Нябеснай сотні". На месцы баёў 2014 года пабудаваны мемарыяльны комплекс героям-кіяўлянам, якія загінулі падчас антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Украіны.

Пры гэтым "Сям’я Герояў "Нябеснай сотні“ паставіла ўмову, што імёны загінулых герояў будуць пазначаныя на новым мемарыяле.

"Такі варыянт вырашэння пытання дае магчымасць зменшыць колькасць памятных знакаў і зрабіць немагчымым забыццё тых падзей. На мемарыяльным комплексе героям-кіяўлянам, якія аддалі сваё жыццё за цэласнасць і незалежнасць Украіны, пакуль што імён не будзе, бо вайна працягваецца і спіс яшчэ не канчатковы, а пра гібель герояў "Нябеснай сотні" ўсе факты ўжо вядомыя", — тлумачыць кіраўнік арганізацыі "Сям’я Герояў "Нябеснай сотні" Юрый Аксенін.

Па яго словах, помнік Жызнеўскаму мервалася пераўсталяваць недалёка ад новага мемарыяла. Але праз тое, што ён пасля вяртання будзе ствараць дысананс з новым мемарыялам, Аксенін папрасіў прапанаваць архітэктарам стварыць новы памятны знак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі