10 сакавіка суддзя Добруша і Добрушскага раёна Святлана Лук’янава асудзіла Уладзіміра Балюнова на год калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. Мужчыну прызналі вінаватым ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку — паводле ч. 1 арт.367 Крымінальнага кодэкса.
Як сцвярджае абвінавачанне, Балюноў размясціў у інтэрнэце паведамленне з паклёпам.
Вядома, што затрымлівалі мужчыну 12 лютага. Невядома, ці знаходзіўся ён увесь гэты час пад вартай.
Мабільнік Балюнова суд пастанавіў канфіскаваць у маёмасць дзяржавы.