За масавы замор рыбы гаспадарка атрымала сімвалічны штраф

Гаспадарку  пакаралі за парушэнне правілаў водакарыстання. На беразе ракі быў усталяваны пункт перавалкі гною з фермы, і дождж  змыў атруту ў раку Мухавец. Газета “Раённыя будні” піша, што дзеці адной з вуліц горада Пружаны лавілі рыбу сачкамі.  З-за нястачы кіслароду яна плыла паверсе, а сёй-той з насельнікаў вады, кшталту дробных рачкоў, нават павылазілі на бераг.



Між тым шкода ад вылаву аднаго карпа, ліня або залацістага карася  для грамадзянаў, прызнаных браканьерамі, складае  200 тысяч рублёў. Мінімальны штраф  за браканьерства складае 1 мільён рублёў. Калі шкода, нанесеная рыбным запасам, перавышае 40 базавых велічыняў, — а гэта 4 мільёны рублёў, —  прадугледжана крымінальная адказнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі