За люты палітвязень Максім Знак зарабіў у калоніі 56 капеек

За люты палітвязень Максім Знак зарабіў у калоніі 56 капеек

За люты палітвязень Максім Знак зарабіў у калоніі 56 капеек. Пра гэта ён распавёў у тэлефоннай размове свайму бацьку Аляксандру Знаку. "Гэтыя грошы залічаныя на яго рахунак дадаткова да тых, што штомесячна адпраўляе яму ягоная жонка", піша апошні.

Максім Знак на мінулым тыдні працаваў у другую змену, таму ўдзень мог наведваць стадыён, агулам прабег 67 кіламетраў. З 11 лютага ён не атрымаў ніводнага ліста ад сваякоў.

Знак з пачатку 2022 года адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 3 ("Віцьба"). У верасні 2021-га яго асудзілі на 10 гадоў зняволення. Максім Знак прызнаны палітвязнем. Раней ён паведаміў бацьку, што зняволеным, якіх асудзілі па палітычных артыкулах, у калоніі на вопратку нашываюць жоўтыя трохкутнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі