Вы тут

За карупцыйныя злачынствы асуджаны 5 службовых асоб устаноў культуры

Удзельнікам нарады паказвалі разнастайныя ілюстрацыі / kultura.by

За карупцыйныя злачынствы ў 2021 годзе былі асуджаны 5 службовых асоб арганізацый і ўстаноў культуры (з Міншчыны, Гомельшчыны, Віцебшчыны і Магілёўшчыны). Іх пакаралі за "атрыманне матэрыяльных каштоўнасцяў выключна ў сувязі з займаемым службовым становішчам за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю", а таксама за "здзяйсненне дзеянняў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў". Пра гэта было заяўлена на нарадзе, якую Мінкульт арганізаваў на базе "Беларусьфільма". У ёй удзельнічалі прадстаўнікі МУС, Следчага камітэта, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Гаворка ішла пра супрацьдзеянне карупцыі ў сістэме Міністэрства культуры, паведамляе prokuratura.gov.by.

Чыноўнікаў з Мінкульта папярэдзілі пра "неабходнасць выконваць антыкарупцыйныя абмежаванні пры ўзаемадзеянні кіраўнікоў з камерцыйнымі структурамі".

kultura.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.