За інтэрв'ю з Ціханоўскай галоўрэду Intex-press пагражаюць "крыміналкай"

За інтэрв'ю з Ціханоўскай галоўрэду Intex-press пагражаюць "крыміналкай"

Галоўнага рэдактара баранавіцкай газеты Intex-press Уладзіміра Янукевіча 21 красавіка чатыры з паловай гадзіны апытвалі ў мясцовай міліцыі. Як паведамляе прэс-служба БАЖ, на яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Таксама праводзіцца праверка аб адкрыцці на яго крымінальнай справы паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса ("Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь"). 

Прычынай усяго стала інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, апублікаванае ў газеце 14 красавіка. 

Аўтара інтэрв'ю Людмілу Сцяцко таксама выклікалі ў міліцыю на 23 красавіка ў якасці сведкі. У позве не пазначана, па якой справе. 

Як распавядала Еўрарадыё, 15 красавіка пракуратура вынесла Янукевічу афіцыйнае папярэджанне за інтэрв'ю з Ціханоўскай. 

"Мы заўсёды кіруемся інтарэсамі чытачоў і іх правам на атрыманне інфармацыі. Гэта інтэрв'ю не стала выключэннем. Мы не разумеем, якія менавіта словы ў інтэрв'ю парушылі дзейнае заканадаўства. У міліцыі мне таксама не змаглі гэтага патлумачыць. Такое пачуццё, што не змест, а сам факт гэтага інтэрв'ю выклікаў прэтэнзіі да нас. Мы расцэньваем гэта як ціск на свабоду слова", — пракаментаваў Уладзімір Янукевіч падзеі апошніх дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі