За допінг дыскваліфікавалі чатырох беларускіх спартсменаў
![За допінг дыскваліфікавалі чатырох беларускіх спартсменаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/doping-3306815_960_720.jpg.webp?itok=QTDIQkXJ)
За допінг дыскваліфікавалі чатырох беларускіх спартсменаў. Таксама пакараны трэнер, які прызначаў спартсменам "забароненую субстанцыю". Такое рашэнне прыняла дысцыплінарная антыдопінгавая камісія.
Як інфармуе прэс-служба НАДА, на два гады дыскваліфікаваныя Анастасія Станкевіч (плаванне), Аляксандра Міранкова (цяжкая атлетыка), на адзін год — Аліна Шчапанава і Арцём Данільчык (абодва — цяжкая атлетыка). У допінг-пробе Станкевіч выявілі мельдоній. Яе вынікі ў спаборніцтвах ад 16 студзеня 2018-га анулююцца. У астатніх спартсменаў знайшлі дыметылпентыламін. Іх вынікі анулявалі ад 3 красавіка бягучага года.
Трэнер па цяжкай атлетыцы Сяргей Вішняк дыскваліфікаваны на чатыры гады.