За абразу беларускай мовы экс-міліцыянта асудзілі на 230 рублёў

За абразу беларускай мовы экс-міліцыянта асудзілі на 230 рублёў

У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 27 студзеня прайшоў адміністратыўны працэс супраць экс-міліцыянта Васіля Варушчанкі. За абразлівы каментар пра беларускую мову яго асудзілі на 230 рублёў штрафу (10 базавых велічыняў), піша nn.by.  

Як паведамлялася раней, каментар Варушчанкі з'явіўся ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте". Пад апытанкай пра мовы былы міліцыянт напісаў: "Беларуская мова — гэта труп, які гніе, яго пара ўжо закапаць як мага глыбей. Так лічу".

Карыстальнікі сацсетак высветлілі, што да 2013 года мужчына працаваў у Гомельскім Дэпартаменце аховы МУС. Актывіст Ігар Случак напісаў на Варушчанку заяву ў Гомельскі гарвыканкам за абразу беларускай мовы. Экспертыза пацвердзіла, што выказванне абразлівае, і справу супраць Варушчанкі накіравалі ў суд.

Перад судом хлопец заявіў журналістам, што перагледзеў сваю пазіцыю. "Той каментар быў глупствам. Пакрыўдзіць я нікога не хацеў. Мова не мёртвая, усё ж людзі ёй карыстаюцца", — цытуе nn.by выказванне Варушчанкі.

Пасля гэтага ён выказаўся пра актывістаў, якія падалі на яго ў суд: "Але крыўды на актывістаў, што зачапіліся за гэту гісторыю не маю — гэта іх уласная сэксуальная драма. Праца ў іх такая, яны грошы за гэта атрымліваюць, мяркую".

Суд прызнаў 24-гадовага Варушчанку вінаватым і аштрафаваў. Усё пасяджэнне цягнулася 17 хвілін.

Дарэчы, Варушчанка праславіўся яшчэ і тым, што зладзіў фотасесію ў судзе, дзе клаў ногі на стол суддзі.

За абразу беларускай мовы экс-міліцыянта асудзілі на 230 рублёў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі