За 29 кастрычніка ў Польшчу не пусцілі 511 мігрантаў, у Літву — 111

На мяжы Беларусі і Літвы​ / www.delfi.lt
На мяжы Беларусі і Літвы​ / www.delfi.lt

За пятніцу, 29 кастрычніка літоўскія памежнікі не ўпусцілі 111 мігрантаў, якія імкнуліся трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі па-за пунктамі памежнага кантролю. Паток бежанцаў, якія спрабуюць трапіць з Беларусі ў Літву, у кастрычніку павялічыўся больш як удвая ў параўнанні з вераснем.

Агулам з 1 па 29 кастрычніка ў Літву не былі прапушчаныя 2245 замежнікаў. За аналагічны перыяд верасня перайсці беларуска-літоўскую мяжу спрабавалі 981 раз.

Таксама 29 кастрычніка зафіксавана 511 спробаў перасячэння беларуска-польскай мяжы. Супрацоўнікі памежнай службы затрымалі 13 мігрантаў, усе яны — грамадзяне Ірака.

За дапамогу ў арганізацыі нелегальнай міграцыі затрыманы пяць чалавек: трое грамадзянін Сірыі, адзін грамадзянін Румыніі і асоба без грамадзянства. Іх чакаюць суды.

У той жа час польскімі ўладамі прынята 108 рашэнняў пра дэпартацыю мігрантаў з тэрыторыі Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі