З запасу ў беларускае войска прызавуць больш за тысячу чалавек

З запасу ў беларускае войска прызавуць больш за тысячу чалавек

У Беларусі пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба пачаўся другі этап комплекснай праверкі войскаў. Шэраг падраздзяленняў прыводзяцца ў найвышэйшую ступень баявой гатоўнасці. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, з запасу ў беларускае войска прызавуць больш за тысячу чалавек — правераць мабілізацыйную гатоўнасць. Будзе праверана здольнасць воінскіх часцей выконваць задачы і ўдзень, і ўначы ў сітуацыі, якая "дынамічна змяняецца". Асаблівую ўвагу нададуць стану ўзбраенняў і тэхнікі (у тым ліку і той, якая знаходзіцца на захоўванні).

Агулам падчас комплекснай праверкі задзейнічаюць амаль 6 тысяч вайскоўцаў і больш за 200 адзінак тэхнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі