З-за непаладак самалёт "Белавія", які ляцеў з Масквы, зніжаў вышыню палёту

З-за непаладак самалёт "Белавія", які ляцеў з Масквы, зніжаў вышыню палёту

З-за непаладак самалёт "Белавія", які ляцеў з Масквы ў Мінск (рэйс B2 974), зніжаў вышыню палёту. Іх выявілі ў паветранай сістэме кандыцыянавання неўзабаве пасля ўзлёту (спрацавала сігналізацыя). Камандзір экіпажу прыняў рашэнне аб зніжэнні да бяспечнай вышыні (з першапачатковай вышыні 17 тысяч футаў да 8 тысяч), інфармуе партал tut.by.

Здарэнне адбылося ўвечары 8 кастрычніка. Панікі сярод пасажыраў не было. Пакуль ішло зніжэнне самалёта, яны выкарыстоўвалі маскі. Самалёт паспяхова прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у 21:45.

У "Белавіі" адзначаюць, што экіпаж дзейнічаў паводле інструкцыі і падчас палёту інфармаваў пасажыраў пра сітуацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі