У траўні ў Беларусі павышаюцца працоўныя пенсіі. Але ёсць нюанс

Пенсіі ў Беларусі атрымліваюць 2,3 млн чалавек / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пенсіі ў Беларусі атрымліваюць 2,3 млн чалавек / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

З 1 траўня ў Беларусі павышаюць працоўныя пенсіі. Указ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Пенсіі вырастуць у сярэднім на 5 працэнтаў, паведамляе сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

У выніку сярэдні памер пенсіі па ўзросце для непрацоўнага пенсіянера ў траўні 2023 года складзе 705 рублёў. Нагадаем, апошні раз працоўныя пенсіі пераглядалі ў снежні 2022 года — тады іх павысілі на 5 працэнтаў. З таго часу вырас і курс, і кошты ў беларускіх крамах. Цяперашнія 705 рублёў — гэта каля $240.

Пры гэтым "памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой", падкрэслілі ў Мінпрацы і сацабароны. Прыбаўка залежыць ад працягласці стажу і велічыні заробку, а таксама устаноўленых даплат да асноўнай пенсіі. Пенсіі ў Беларусі атрымліваюць 2,3 млн чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі