З Расіі ў Беларусь дэпартавалі гомельскага анархіста, удзельніка Майдана

БелаПАН нагадвае, што 24-гадовы жыхар Гомеля ўдзельнічаў у падзеях у Кіеве на Майдане Незалежнасці. У сярэдзіне сакавіка ён быў затрыманы на тэрыторыі Расіі пасля перасячэння ўкраінска-расійскай мяжы. Разановіч накіроўваўся з Украіны да сваякоў у Курскую вобласць па пашпарце свайго брата. Пры сабе не меў дакументаў, што сведчаць асобу.

Расійскія пагранічнікі перадалі Дзмітрыя Разановіча прадстаўнікам ФСБ. Са спасылкай на свае крыніцы праваабаронцы паведамлялі, што ўпраўленне ФСБ па Курскай вобласці нібыта абвінавачвае беларускага анархіста не толькі ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы, але і ў падрыхтоўцы тэракта на Курскай АЭС.

Суд на Разановічам адбыўся 3 ліпеня ў Белгарадзе. Ён пастанавіў аштрафаваць беларускага грамадзяніна на 15 тысяч расійскіх рублёў за парушэнне правілаў перасячэння мяжы і дэпартаваць яго на радзіму.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі