З Польшчы ў Беларусь “з турыстычнымі мэтамі” прыйшоў грамадзянін Ірака

З Польшчы ў Беларусь “з турыстычнымі мэтамі” прыйшоў грамадзянін Ірака

З Польшчы ў Беларусь “з турыстычнымі мэтамі” нелегальна прыйшоў грамадзянін Ірака. Пры гэтым у мужчыны не было пры сабе дакументаў. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, яго затрымалі за парушэнне дзяржаўнай мяжы ў раёне населенага пункта Рынкаўцы. Затрыманаму “турысту” 23 гады. Пры сабе ён меў толькі мабільны тэлефон і 200 еўра.

Парушальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і перадалі польскаму боку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі