З пачатку года IT-сектар Беларусі страціў больш за 5,5 тысяч чалавек

Спецыялісты сыходзяць з беларускага IT, падае і найм / Ілюстрацыйнае фота​ pixabay.com
Спецыялісты сыходзяць з беларускага IT, падае і найм / Ілюстрацыйнае фота​ pixabay.com

З беларускага IT-сектара за пяць месяцаў 2022 года цалкам сышлі больш за 5,5 тысяч чалавек, піша dev.by са спасылкай на дадзеныя Белстата. 5,5 тысяч чалавек — гэта розніца паміж звольненымі і нанятымі ў гэты перыяд.

Звольнена са студзеня па май было 12 тысяч чалавек. Прычым толькі ў маі з кампаній сышлі 3,6 тысяч спецыялістаў. І гэта значна больш, чым у маі мінулага года (амаль у тры разы). Больш за тое, у маі з IT-кампаній звольнілася ў 4,5 разы больш спецыялістаў, чым было нанята. Журналісты выдання адзначаюць, што адток спецыялістаў відавочна паскорыўся. Нават у няпросты 2021 год у студзені-маі быў прырост (+697 спецыялістаў). А да пандэміі і крызісных перыядаў, у 2019-м, гэты рост быў яшчэ больш значным — +1709 чалавек. 

Адначасова падае і найм у IT. Прычым падзенне назіраецца ўжо трэці месяц. Паводле звестак Белстата, у 2021 годзе ў сферы "Інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання" працавалі 104 тысячы чалавек. Выходзіць, што за пяць месяцаў гэтага года IT-сектар страціў больш за 5% супрацоўнікаў. 

Раней сыход IT-спецыялістаў з Беларусі публічна прызнаў і Аляксандр Лукашэнка. У красавіку на сустрэчы з кіраўніком Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімірам Гусаковым і міністрам сувязі і інфармацыі Канстанцінам Шульганам ён казаў, што "працэс ад'езду некаторых айцішнікаў усё ж такі назіраецца, і, магчыма, ён не малы". Лукашэнка тады заклікаў "паглядзець з пункту гледжання бяспекі, наколькі гэта небяспечна для Беларусі". З тых часоў, мяркуючы па дадзеных Белстата, адток спецыялістаў толькі павялічыўся.

С начала года IT-сектор Беларуси потерял более 5,5 тысяч человек
Колькасць нанятых супрацоўнікаў у IT-сектары Беларусі / devby.io

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі