З пачатку года беларусы прадалі валюты на $148 млн болей, чым набылі

З пачатку года беларусы прадалі валюты на $148 млн болей, чым набылі

За студзень-сакавік насельніцтва Беларусі прадало валюты болей, чым набыло. Продаж наяўнай валюты банкам склаў 1 мільярд 649,27 мільёна долараў, а набылі пры гэтым 1 мільярд 501,05 мільёна долараў. Розніца паміж продажам і купляй валюты насельніцтвам склала 148,22 мільёна долараў.

Пры гэтым у сакавіку фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 641,19 мільёна долараў, а набылі 450,17 мільёна. Чысты продаж валюты насельніцтвам у мінулым месяцы склаў 191 мільён долараў, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі