Вы тут

З пачатку года ашуканцы з "банка" выцягнулі ў беларусаў больш за 400 тыс. рублёў

Нацбанк распрацаваў шэраг рэкамендацый для камерцыйных банкаў дзеля недапушчэння махлярства з крэдытамі​

З пачатку года ашуканцы, якія тэлефануюць і прадстаўляюцца "супрацоўнікамі банка", выцягнулі ў беларускіх грамадзян больш за 400 тысяч рублёў. Пра гэта паведамілі ў Нацбанку краіны са спасылкай на звесткі МУС.

Усяго з пачатку года ў Беларусі зарэгістравана 3409 махлярстваў. З іх 2000 — гэта тэлефоннае або інтэрнэт-махлярства.

Гаворка пра званкі на асабістыя тэлефоны грамадзян з аповедам пра тое, што на імя грамадзяніна спрабуюць аформіць крэдыт. Махляр просіць дапамагчы ў выкрыцці злачынца. Для гэтага прапануе аформіць рэальную крэдытную дамову, а сродкі пералічыць на пэўны рахунак — каб іх захаваць. Пры гэтым ашуканцы просяць не ператэлефаноўваць у банк, каб праверыць гэтую інфармацыю, бо залішняя актыўнасць можа "перашкодзіць расследаванню". У выніку афармляецца рэальны крэдыт на імя грамадзяніна, а затым грошы "сыходзяць" на рахунак зламысніка.

З аглядкай на гэта Нацбанк распрацаваў шэраг рэкамендацый для камерцыйных банкаў дзеля недапушчэння такіх сітуацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.