З Мінска ў Віцебск пусцяць хуткасныя цягнікі бізнес-класа

З Мінска ў Віцебск пусцяць хуткасныя цягнікі бізнес-класа

З Мінска ў Віцебск пусцяць цягнікі міжрэгіянальных лініяў бізнэс-класа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства транспарту і камунікацыяў. Паводле інфармацыі ведамства, такія цягнікі пачнуць курсіраваць у другім паўгоддзі гэтага года.

Цяпер чыгуначныя зносіны паміж гарадамі ажыццяўляюцца цягнікамі з лакаматыўнай цягай, бо ўчастак Орша-Віцебск пакуль не электрыфікаваны.

Таксама ў Міністэрстве транспарта і камунікацыяў паведамілі, што за апошнія тры гады ў Беларусі быў абноўлены парк грамадскага гарадскога транспарта.  У абласцях і ў Мінску ў 2016-2018 гадах набылі 796 аўтобусаў, 45 тралейбусаў і 32 электробусы. Сёлета плануецца закупіць болей за 150 гарадскіх аўтобусаў, 75 турыстычных аўтобусаў, 50 электробусаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі