З Майклам Джэксанам развіталіся ў фармаце шоў (фота)

Цырымонія развітання з Майклам Джэксанам прайшла ўчора ў спартова-забаўляльным цэнтры Staples. Як і чакалася, яе наведалі каля 18 тысяч прыхільнікаў спевака. З каралём поп-музыкі развітваліся ў фармаце шоў. Цырымонія пачалася з выступу хору, пад якое пакрытая золатам труна з целам музыкі была усталяваная перад сцэнай, на якую затым сталі выходзіць музыкі.



Джэрмэн Джэксан праспяваў любімую песню брата – “Smile” (Усмешка) з фільма Чарлі Чапліна “Цяперашні час”. Таксама ў развітальным канцэрце узялі ўдзел Сціві Ўандэр, акторка Брук Шылдс, спявачкі Мэрая Кэры і Куін Лаціфа, спявак Ашэр, дзеці вядомага барацьбіта за правы афраамерыканцаў Марціна Лютэра Кінга і многія іншыя славутыя асобы.




Брук Шылдс


Мэрая Кэры


Дзеці Марціна Лютэра Кінга


Джэрмэн Джэкасан спявае “Smile”




Сціві Ўандэр


Куін Лаціфа, сястра Майкла Джэксана

Перад тымі, зто сабраўся у цэнтры Staples быў зачытаны зварот Нэльсана Мандэлы.

У канцы мемарыяльнага канцэрту ўсе артысты хорам выканалі песню Джэксана “Heal the World” (Вылечы свет).


Цырымонія развітання з Майклам Джэксанам трансляваліся ўсімі асноўнымі амерыканскімі каналамі. Месца і час пахавання сям'я Джэксана дагэтуль трымае ў таямніцы.

Корреспондент.net
Фота: Reuters


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі