З Google Play зніклі некалькі мабільных праграм беларускага Альфа-Банка

Раней банк папярэджваў аб прыпыненні працы яго картак за мяжой​ / @alfabankby
Раней банк папярэджваў аб прыпыненні працы яго картак за мяжой​ / @alfabankby

З Google Play зніклі некалькі мабільных праграм беларускага Альфа-Банка: InSync і Альфа-Бізнес Мобайл 2.0. Пра гэта паведамілі ў фінансавай установе.

Загружаныя раней праграмы працягваюць працаваць. "Толькі не выдаляйце іх са свайго смартфона", — папярэджваюць у банку.

Там таксама адзначылі, што ў карыстальнікаў iOS або ўладальнікаў смартфонаў Huawei з App Gallery праблем быць не павінна.

Праблемы ў беларускага Альфа-Банка пачаліся пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый супраць Альфа-Банка Расіі. У Мінску неаднаразова заяўлялі, што ў кліентаў беларускага банка складанасцей не будзе, паколькі "Альфа ў Беларусі — гэта асобны бізнес у складзе міжнароднага кансорцыума" і ў дачыненні да яго "якіх-небудзь абмежаванняў не ўводзілі". Тым не менш складанасці ўзнікаюць. На днях беларускі Альфа-Банк папярэдзіў, што яго карты Visa і Mastercard больш не будуць працаваць за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі