З Гомеля даслалі ліст Пуціну, папрасілі пагаварыць з Лукашэнкам

З Гомеля даслалі ліст Пуціну, папрасілі пагаварыць з Лукашэнкам

Сваякі гомельскіх мытнікаў спрабуюць даказаць, што іх асудзілі незаконна. Спачатку яны пісалі Аляксандру Лукашэнку, цяпер ліст даслалі Уладзіміру Пуціну, інфармуе belaruspartisan.by.

Прысуд па справе 18 мытнікаў быў агучаны ў Гомелі ў траўні. Іх прызналі вінаватымі і асудзілі на тэрміны ад 3 да 13,5 гадоў зняволення. Паводле следства, хабары браліся ў 2010-2016 гадах на ўчастку расійска-беларускай мяжы каля населенага пункта Селішчы. Затрымалі мытнікаў у лютым 2016-га супрацоўнікі КДБ.

Сваякі мытнікаў просяць расійскага прэзідэнта, каб ён звярнуў увагу Лукашэнкі "на сітуацыю з гомельскімі мытнікамі, якіх асудзілі за тое, што яны не праводзілі мытны кантроль на беларуска-расійскай мяжы і бралі за гэта хабары". Яны лічаць, што лісты, дасланыя беларускаму кіраўніку і яго старэйшаму сыну, да адрасатаў не дайшлі.

Прысуд па справе яшчэ не набыў законнай сілы, паколькі разглядаецца апеляцыя. Але сваякі асуджаных не вераць, што нешта можа змяніцца, таму і пішуць лісты ў сталіцы.

З Гомеля даслалі ліст Пуціну, папрасілі пагаварыць з Лукашэнкам
Фота: belaruspartisan.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі