З ЦТ па замежных мовах выгналі двух абітурыентаў

З ЦТ па замежных мовах выгналі двух абітурыентаў

З цэнтралізаванага тэставання па замежных мовах выгналі двух абітурыентаў. Яны спрабавалі скарыстацца мабільным тэлефонам і шпаргалкамі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантроля ведаў Мінадукацыі.

ЦТ па замежных мовах прайшло 25 чэрвеня. Англійскую мову выбралі 22 558 абітурыентаў, але 1 455 чалавек не прыйшлі. 312 абітурыентаў не прыйшлі на здачу з ліку 3 456 чалавек, якія зарэгістраваліся на нямецкую мову.

Як паведамляла Еўрарадыё, з цэнтралізаванага тэставання па рускай мове і матэматыцы было выгнана па 5 чалавек, з ЦТ па гісторыі Беларусі — 1, з ЦТ па фізіцы таксама 1. Звычайна, маладыя людзі-парушальнікі спрабавалі скарыстацца мабільным тэлефонам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі