З ЦТ па матэматыцы ў першы дзень выдалілі 5 абітурыентаў

З ЦТ па матэматыцы ў першы дзень выдалілі 5 абітурыентаў

З цэнтралізаванага тэставання па матэматыцы ў першы дзень (1 ліпеня) выдаленыя пяцёра абітурыентаў. Пра гэта са спасылкай на дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрыя Міксюка піша БелТА.

Найбольш частае з заўважаных парушэнняў, якія дапускаюць абітурыенты, гэта пранос у аўдыторыю смартфона. Выдаленне з ЦТ можна зарабіць і за выкарыстанне іншых сродкаў сувязі і прыладаў, якія перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю. Адзінае выключэнне — калькулятар, і толькі на ЦТ па фізіцы і хіміі. 

Падчас цэнтралізаванага тэставання забаронена мяняцца месцамі і экзаменацыйнымі матэрыяламі. Нельга ўпісваць чужыя ці несапраўдныя звесткі ў вобласць рэгістрацыі бланка адказаў, прасіць у іншых людзей дапамогі для выканання тэставых заданняў.

Другі дзень ЦТ па матэматыцы запланаваны 2 ліпеня. Іспыт, як заўжды, пачнецца ў 11:00.

Далей абітурыентаў чакаюць тэставанні па біялогіі (4 ліпеня), па замежнай мове (6 ліпеня), хіміі (8 ліпеня), фізіцы (10 ліпеня), гісторыі Беларусі (12 ліпеня), геаграфіі (14 ліпеня), сусветнай гісторыі Найноўшага часу (16 ліпеня).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі