З брэсцкімі студэнтамі разбіраліся, навошта яны падпісаліся за Балонскі працэс

З брэсцкімі студэнтамі разбіраліся, навошта яны падпісаліся за Балонскі працэс

Подпісы ў падтрымку Балонскага працэсу сталі прычынай разбору са студэнтамі ў Брэсцкім універсітэце, піша nn.by

Подпісы за рэалізацыю дарожнай карты Балонскага працэсу збіралі на мінулым тыдні актывісты мясцовай грамадскай арганізацыі "Дзедзіч". На іх думку, Балонскі працэс палепшыць якасць вышэйшай адукацыі ў Беларусі. 

Збор подпісаў адбываўся каля ўніверсітэцкіх карпусоў і студэнцкіх інтэрнатаў. Арганізатары кажуць, што сабралі тысячу подпісаў і адправілі ў Мінадукацыі. 

Аднак неўзабаве адміністрацыя студгарадка зацікавілася гэтымі подпісамі. Сацыяльны педагог аднаго з інтэрнатаў Галіна Карабчук, па словах студэнтаў, заявіла ім, што збор подпісаў "не ўзгаднілі", а таксама, што Балонскі працэс — гэта нібыта "пратэст супраць існуючай сістэмы адукацыі". 

18 красавіка студэнтаў сабралі на сустрэчу. Праўда, на ёй ніякіх "страшылак" ужо не гучала. 

"Нам казалі ў духу "вы павінны ведаць, што вы падпісваеце", вось так. Гэта калі хтосьці не здолеў уцямна патлумачыць, чаму ён падпісаўся. Канкрэтнай нейкай крытыкі не было, было больш шуму напярэдадні. Праўда, усё адно не ясна, навошта нас збіраць і гаварыць пра гэта, калі мы ўсе дарослыя людзі — хто за што хоча, за тое і падпісваецца", — распавялі студэнты пра гэты сход. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі