Вы тут

З Беларусі з'ехаў сведка затрымання ў Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава

Сведку магло пагражаць затрыманне, і ён цяпер за мяжой / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

З Беларусі з'ехаў сведка затрымання ў Рэчыцы міліцыяй Дзмітрыя Усхопава. Пра "эвакуацыю" 28-гадовага Аляксандра Жогаля паведаміў кіраўнік фонду салідарнасці (прызнаны ў Беларусі "эстрэмісцкім фарміраваннем") Андрэй Стрыжак. "Жогаль быў апошнім, хто з блізкіх бачыў Дзмітрыя жывым", піша ён у Facebook. Вывезці яго за мяжу вырашылі "у сувязі з масавымі арыштамі сяброў Дзмітрыя Усхопава ў Рэчыцы". Стрыжак піша, што была праведзена "спецаперацыя" і цяпер сведка "у бяспецы і па-за дасяжнасцю сілавікоў мінскага рэжыму".

27-гадовы Усхопаў памёр у ноч з 31 снежня на 1 студзеня ў раённай бальніцы ў Рэчыцы пасля таго, як яго прывезлі з мясцовага РАУС. Па версіі Следчага камітэта, мужчыну затрымалі "з прыкметамі моцнага алкагольнага ап'янення" і "з-за аказанага ім непадпарадкавання да яго была ўжыта фізічная сіла". Аднак прычынай смерці СК называе "камбінаванае атручанне этылавым спіртам і асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам".

З краіны з'ехалі і сваякі загінулага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.