Вы тут

Агучана афіцыйная версія прычыны смерці ў Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава

Дзмітрый Усхопаў / Фота з акаўнта "УКантакце" загінулага

Агучана афіцыйная версія прычыны смерці ў Рэчыцы 27-гадовага Дзмітрыя Усхопава. Следчы камітэт заявіў, што "згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, смерць жыхара Рэчыцы наступіла ў выніку камбінаванага атручання этылавым спіртам і асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам — тэтрагідраканабінолам".

Тэтрагідраканабінол — гэта рэчыва, якое ўтрымліваецца ў каноплях. Такім чынам, СК сцвярджае, што Усхопаў памёр ад гарэлкі з марыхуанай (толькі называе марыхуану доўгім і незразумелым словам). Ацаніць верагоднасць гэтага можа кожны, хто ведае, што такое гарэлка і што такое марыхуана.

Таксама сцвярджаецца, што "былі выяўленыя прыкметы захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія маглі спрыяць наступленню смерці ад камбінаванага атручвання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.