З Беларусі па чыгунцы ў бок Луганска адправілі 20 БМП-2

Вайсковая тэхніка адпраўляецца ў РФ / t.me/belzhd_live
Вайсковая тэхніка адпраўляецца ў РФ / t.me/belzhd_live

З Беларусі па чыгунцы ў бок Луганска адправілі 20 БМП-2, паведамляе @belzhd_live. Гэта чарговы цягнік з вайсковай тэхнікай, якую перадаюць Расіі і якая імаверна ўдзельнічае ў баях супраць украінскіх войскаў. Яго адпраўка са станцыі Урэчча, дзе знаходзіцца база рэзерву танкаў, адбылася 21 кастрычніка (ранейшыя пастаўкі адбываліся таксама адтуль). Падкрэсліваецца, што гаворка пра раскансерваваную тэхніку. На месца груз прыбыў 24 кастрычніка.

У Мінабароны Беларусі заяўлялі, што танкі адпраўляюць на расійскія прадпрыемствы "для мадэрнізацыі". Украінскія крыніцы неаднаразова заяўлялі, што ўзбраенне, боепрыпасы і вайсковая тэхніка з РБ адпраўляецца не для мадэрнізацыі на прадпрыемствы, а ў расійскія войскі, якія ваююць ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі