Мінабароны Беларусі пракаментавала вываз танкаў у Расію

Адначасова ваенная тэхніка і вайскоўцы працягваюць прыбываць з Расіі / Ваяр
Адначасова ваенная тэхніка і вайскоўцы працягваюць прыбываць з Расіі / Ваяр

Мінабароны Беларусі ў чацвер пракаментавала вываз танкаў у Расію. Сцвярджаецца, што іх адпраўляюць на расійскія прадпрыемствы для мадэрнізацыі. Гаворка ідзе пра танкі Т-72, бронетранспарцёры і "некаторыя ўзоры аўтамабільнай тэхнікі... яшчэ савецкай вытворчасці". Мінабароны адзначае, што раней з РФ ужо прыбывала мадэрнізаваная тэхніка і яна ў далейшым "паказала сваю эфектыўнасць пры мінімальных фінансавых выдатках". Мадэрнізацыя праходзіць і на прадпрыемствах у Беларусі. Адпраўленую апошнім часам тэхніку плануюць перадаць і ў дзейныя падраздзяленні, і ў рэзервовыя фармаванні.

У Мінабароны заявілі, што з улікам "ваенна-палітычнай сітуацыі" "праводзіцца мэтанакіраваная праца па перааснашчэнні войскаў на новыя сучасныя ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі". Акрамя згаданай мадэрнізацыі, набываюцца ў РБ і РФ яе "сучасныя ўзоры": танкі, бронетэхніка. Вялікая ўвага цяпер надаецца забеспячэнню арміі беспілотнікамі.

Сцвярджаецца, што "на сённяшні дзень завершана пераўзбраенне на новыя ўзоры бранятанкавага ўзбраення і аўтамабільнай тэхнікі танкавых, механізаваных і дэсантных падраздзяленняў".

Тым не менш, украінскія крыніцы неаднаразова заяўлялі, што ўзбраенне, боепрыпасы і вайсковая тэхніка з Беларусі адпраўляецца не для мадэрнізацыі на прадпрыемствы, а ў расійскія войскі, якія ваююць ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі