Стала вядома, куды з Беларусі вывозяць вайсковую тэхніку

Танкі, якія едуць з Беларусі ў Расію / кадр з відэа
Танкі, якія едуць з Беларусі ў Расію / кадр з відэа

Беларусь пачала здымаць з захоўвання і перадаваць Расіі танкі для вайны ва Украіне. Іх вывозяць па чыгунцы.

30 верасня са станцыі Готня адправілася 72 парожнія вагоны-платформы на станцыю Урэчча. На іх пагрузілі вайсковую тэхніку.

Як піша тг-канал чыгуначнай супольнасці Беларусі, 9 кастрычніка 20 гружаных платформаў адправілася на станцыю Успенская і далей у кірунку Данецка. Разліковая дата прыбыцця  — 19 кастрычніка.

Відэа з танкамі, якія едуць праз аршанскі вакзал на ўсход, з'явілася ўчора ў сацсетках.

Стала вядома, куды з Беларусі вывозяць вайсковую тэхніку

Документация по перевозке танков / t.me/belzhd_live

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі