З БАТЭ сышоў ісландзец Вілюм Вілюмсан

З БАТЭ сышоў ісландзец Вілюм Тор Вілюмсан. 23-гадовы паўабаронца працягне кар'еру ў Нідэрландах — у клубе вышэйшага дывізіёна "Гоў Эхед Іглз" з Дэвентэра. Ён падпісаў двухгадовы кантракт, паведамляе fcbate.by.

Гулец нацыянальнай зборнай Ісландыі з'явіўся ў БАТЭ ў лютым 2019-га. На той час ён яшчэ не выступаў за мяжой і гэта быў яго першы такі досвед. У беларускім клубе Вілюмсан правёў тры з паловай гады. У 79 афіцыйных паядынках ён забіў 14 галоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.