З БАТЭ падпісаў кантракт Джамалдзін Хаджаніязаў

З БАТЭ падпісаў кантракт Джамалдзін Хаджаніязаў

З БАТЭ падпісаў кантракт 22-гадовы Джамалдзін Хаджаніязаў. Апошнім клубам абаронцы быў "Урал" з Екацярынбурга, інфармуе прэс-служба клуба.

Хаджаніязаў — ураджэнец Туркменістана. У Расіі гуляў за санкт-пецярбуржскі "Зеніт", пермскі "Амкар", "Дынама" з Санкт-Пецярбурга, калінінградскай "Балтыкі" і "Урала". Некалькі гадоў выступаў за дацкі "Орхус". Абаронца выступаў за юніёрскія зборныя Расіі.

На праглядзе ў БАТЭ з'явіўся 26-гадовы нарвежскі абаронца Эміл Ёнасэн. Ён прымае ўдзел у трэніроўках каманды, якая рыхтуецца да сезону. Дагэтуль футбаліст выступаў толькі на радзіме, Беларусь можа стаць яго першым легіянерскім досведам.

У лютым з барысаўчанамі падпісаў кантракт 20-гадовы паўабаронца з Ісландыі Вілюм Тор Вілюмсан, які таксама ўпершыню гуляе за мяжой. Ён ужо паспеў забіць першы гол за БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі