Вы тут

З Баранавіч да Марселя на старых “Жыгулях” – ці лёгка гэта?

Павел Самалазаў, Данік Ліцкевіч, Віталь Нагорны і Яўген Нагорны / фота са старонкі ў Фэйсбуку Паўла Самалазава

Чатыры хлопцы з Баранавіч рашыліся на рызыкоўную авантуру – за 5 дзён даехаць да Марселя на “Жыгулях” 1977 года выпуску. Прычым машыну яны набылі за 400 долараў і сваімі рукамі давялі яе да ладу. Па выніку з Баранавіч да Марселя і назад хлопцы праехалі 5571 кіламетр. У два бакі дарога заняла 10 дзён.

Чаму ехаць вырашылі менавіта на старым савецкім аўтамабілі? Якія сюрпрызы і нечаканасці сустрэліся па дарозе? Як у Еўропе рэагавалі на іх “дыназаўра савецкага аўтапрама”? Ці быў час, калі яны думалі спыніць сваю вандроўку? Ці варта іншым авантурыстам паўтараць іх #жыгатрып?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць удзельнікі вандроўкі Павел Самалазаў і Яўген Нагорны.