З 25 траўня кіроўцы абавязаныя ўключаць удзень блізкае святло фар

З 25 траўня кіроўцы абавязаныя ўключаць удзень блізкае святло фар

З 25 траўня па 5 чэрвеня ДАІ праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага — дзеці!". 

У гэты час кіроўцы абавязаныя ў светлы час сутак перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі на транспарце. Таксама 25 траўня пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Зробім лета бяспечным разам!", адзначаюць "Мінск-Навіны".

У ДАІ кажуць, што падчас вакацыяў павялічваецца колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам юных пешаходаў, раварыстаў і пасажыраў. Яна параіла бацькам, каб яны перыядычна паўтаралі з дзіцем правілы пераходу праз дарогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі