З 1 студзеня ў БДУ пераздачы сталі платнымі

З 1 студзеня ў БДУ пераздачы сталі платнымі

З 1 студзеня 2016 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пераздачы сталі платнымі. Набыло моц палажэнне аб аплаце паўторнай здачы залікаў і экзаменаў. Яшчэ 12 лістапада 2015-га яго зацвердзіў рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

Кошт адукацыйных паслуг, якія аказваюцца пры ліквідацыі акадэмічнай запазычанасці і акадэмічнай розніцы ў вучэбных планах для беларускіх грамадзян, складае: за пераздачу экзамену (дыферэнцыраванага заліку) у прафесара — 53 тысяч рублёў, дацэнта — 50 тысяч, выкладчыка без навуковай ступені — 47 тысяч, заліку — 37, 35 і 33 тысяч адпаведна, інфармуе БелаПАН.

Кіраўніцтва БДУ звяртала ўвагу на тое, што плата за паўторную здачу залікаў і экзаменаў ужо даўно ўведзеная ў большасці беларускіх ВНУ. Тым не менш, увядзенне платных пераздач стала прычынай незадавальнення часткі студэнтаў. Актывісты руху "Студэнты супраць" сабралі некалькі тысяч подпісаў за адмену гэтага рашэння і правялі 2 снежня ў Мінску марш пратэсту. Яны патрабавалі адмены нормы аб платных пераздачах і ўвядзення механізму рэальнага самакіравання ў БДУ.

Ужо другога студэнта выклікаюць у суд за "Марш студэнтаў"

Казулін: "Нашмат горш, калі кіраўніцтва прымушае выкладчыкаў не ставіць двойкі"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі