“Ювентус” выйграў у гасцях у “Манака” ў паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў

“Ювентус” выйграў у гасцях у “Манака” ў паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў

“Ювентус” выйграў у гасцях у “Манака” ў паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў — 2:0. Матч прайшоў у сераду, 3 траўня. Два прыгожыя галы забіў Гансала Ігуаін (на 29-й і 59-й хвілінах), яны былі вынікам класных камбінацый.

Такім чынам “Ювентус” зрабіў сур’ёзную заяўку на патрапленне ў фінал Лігі чэмпіёнаў. Матч у адказ пройдзе 9 траўня ў Турыне.

Як паведамляла Еўрарадыё, у першым паўфінале “Рэал” разграміў “Атлетыка” — 3:0. Усе тры галы на рахунку Крышціяну Раналду. Матч у адказ пройдзе 10 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі