Вы тут

Юлія Джыма выйграла індывідуальную гонку, Ірына Крыўко — 14-я

Фота: biathlon.com.ua

У жаночай індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў на першым этапе Кубка свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы перамагла ўкраінка Юлія Джыма, якая адстралялася без промахаў. Другое месца ў Монікі Хойніш з Польшчы, трэцяе — у Маркеты Давідавай з Чэхіі. Лепшая з беларусак Ірына Крыўко — на 14-м месцы. У іх па адным промаху.

Вынікі іншых беларусак: Ірына Кручынкіна — 44-е месца 2 промахі), Дар'я Юркевіч — 54-е (2), Дынара Алімбекава — 65-я (4), Ганна Сола — 70-я (4). Агулам у гонцы ўдзельнічала 101 біятланістка.

На 7 снежня прызначаны спрынт сярод мужчын, пачатак у 16:15.