Яўген Увядзенскі перадаў прывітанне з Афрыкі ў выглядзе альбома

На старонцы www.Vvedenski.com з’явіўся альбом “Made in Belarus”. Аўтар дыска – Яўген Увядзенскі – некалі музычны журналіст, лідар гурта “Лояльный муравей”, арганізатар серыі фестываляў эксперыментальнай музыкі “Походный шелкопряд” – зараз жыве і працуе ў Заходняй Афрыцы і ў Беларусі бывае наездамі. Падчас наездаў музыка запісаў альбом-падарунак Радзіме.

 Пласцінка складаецца з 11 трэкаў, якія канцэптуальна звязаныя паміж сабой. Па меркаванні аўтара, ідэю можна зразумець, выключна цалкам праслухаўшы альбом. Песні ўяўляюць сабою калейдаскоп уражанняў музыкі ад жыцця ў Мінску, якія прадстаўлены ў выглядзе метафар і абстракцый.

Стылістыка альбома пазначана аўтарам як “неа-рок”. Па словах Яўгена, “Made in Belarus” павінен спадабацца Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі