Яшчэ два Telegram-каналы прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі

Мэсэнджар "Тэлеграм"​
Мэсэнджар "Тэлеграм"​

Telegram-каналы "Волковыск для жизни new" і "Ошмяны" прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі, паведамляе пракуратура Гродзенскай вобласці.

Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтых двух каналаў была прызнаная экстрэмісцкай, паслужылі заявы пракурораў. Суды цалкам іх задаволілі.

Раней Еўрарадыё паведамляла пра тое, што экстрэмісцкай была прызнаная інфапрадукцыя чатаў і каналаў "Маладзечна HOME", "5-ы мікрараён, Наваполацк", "9 мікрараён, Наваполацк" і "Беларусь партыя".

Першыя тэлеграм-каналы і чаты былі абвешчаныя "экстрэмісцкімі" ў снежні 2018 года. З лютага 2021 года беларускія ўлады рэгулярна прызнаюць тэлеграм-каналы і чаты "экстрэмісцкімі". 

Чытанне "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў або чатаў не забароненае. Але "распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць" цягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі