Відэа праграмы пра дзяўчыну, якая 7 месяцаў знаходзіцца ў коме пасля пластычнай аперацыі

Пра гэта падчас ток-шоў "Адкрыты фармат" на тэлеканале АНТ распавяла сястра Сукоры. Паводле яе слоў, аперацыя па выпраўленні прыкуса рабілася ў адной са сталічных бальніц. Праз некалькі дзён сваякі даведаліся, што Вольга знаходзіцца ў рэанімацыі. Лекар, нібыта, сказаў, што ўтварыўся ацёк лёгкіх і дзяўчыну штучна ўвялі ў кому.


Цяпер жа, кажа сястра, лекары паставілі сваякоў перад выбарам: забіраць Вольгу дахаты ці адпраўляць у хоспіс.


Прысутны на праграме начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі Міністэрства аховы здароўя Іван Рыжко сказаў, што "пакуль няма дадзеных, з якой прычыны ў гэтай пацыенткі здарылася кома".

Следчы камітэт зацікавіўся мінчанкай, якая знаходзіцца ў коме пасля аперацыі

Нагадаем, у сталічным медыцынским цэнтры "Экамедсэрвіс" пасля правядзення пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа памерла пацыентка Юлія Кубарава. Была распачатая крымінальная справа, затрыманыя шэсць чалавек, з якіх за кратамі застаюцца чацвёра. Міністэрства аховы здароўя да канца траўня плануе праверыць усе медыцынскія цэнтры ў нашай краіне.
 

Сумную гісторыю Вольгі Сукоры на відэа гл. ад 33.20.

Хірург, які аперыраваў Юлю: Я правёў тысячу аперацый. Скаргаў не было

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі