Следчы камітэт зацікавіўся мінчанкай, якая знаходзіцца ў коме пасля аперацыі

Праз некалькі дзён сваякі даведаліся, што Вольга знаходзіцца ў рэанімацыі. Лекар сказаў, што ўтварыўся ацёк лёгкіх і дзяўчыну штучна ўвялі ў кому, у якой яна знаходзіцца дагэтуль. Пра гэта падчас ток-шоў "Адкрыты фармат" на тэлеканале АНТ распавяла сястра Сукоры (гл. відэа ад 33.20).


Як паведамляе БЕЛТА, Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці праводзіць праверку "па заяве аб неналежным выкананні медыцынскімі працаўнікамі... прафесійных абавязкаў пры аказанні медычнай дапамогі Вользе Сукоры".


Праверку правядзе група следчых. Таксама будуць прыцягнутыя эксперты.

Нагадаем, у сталічным медыцынским цэнтры "Экамедсэрвіс" пасля правядзення пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа памерла пацыентка Юлія Кубарава. Была распачатая крымінальная справа, затрыманыя шэсць чалавек, з якіх за кратамі застаюцца чацвёра. Міністэрства аховы здароўя да канца траўня плануе праверыць усе медыцынскія цэнтры ў нашай краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі