Вы тут

Ярмошына пра партыi, якiя бачна толькi на выбарах: Гэта ix справа

Лідзія Ярмошына. Фота: Еўрарадыё

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына не бачыць нічога дзіўнага ў тым, што некаторыя партыі праяўляюцца толькі падчас выбараў, калі вылучаюць кандыдатаў у выбаркамы. "Гэта іх справа", — заявіла чыноўніца, адказваючы на пытанне Еўрарадыё на прэс-канферэнцыі 12 студзеня.

На думку старшынi ЦВК, партыя мае права весцi сваю актыунасць, калi сама хоча. Як прыклад Ярмошына згадала Партыю народнай згоды, якую на выбарах не было бачна пяць гадоў, але цяпер яна зноў з'явiлася.

Таксама чыноўніца выказала шкадаванне, што кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў не ідуць прадпрымальнікі. Ярмошына мяркуе, што ўдзел у выбарах — гэта шлях у эліту. 

Галоўнае

Выбар рэдакцыі