Ярмошына не лічыць партыю Гайдукевіча апазіцыяй

У праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ 26 ліпеня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына агучыла колькасць прадстаўнікоў апазіцыі ў тэрытарыяльных выбаркамах.

Ярмошына: "Агулам, дарэчы, ад апазіцыйных партый (калі ўсіх пералічваць) сёлета дзесяць. А вылучана было 63 кандыдаты ад апазіцыйных палітычных партыяў. Гэта значыць, заяўкі задаволеныя недзе на 15%".

Як паведамляе сайт ЦВК, прысвечаны выбарам, у выбаркамы ўключаныя чатыры прадстаўнікі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", адзін — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), тры — Аб'яднанай грамадзянскай партыі, два — Партыі БНФ. Атрымоўваюцца дзесяць чалавек.

У тэрытарыяльных выбаркамах ёсць таксама чатыры прадстаўнікі Ліберальна-дэмакратычнай партыі, якую ўзначальвае Сяргей Гайдукевіч. Але, як вынікае са словаў Ярмошынай, яны не лічацца апазіцыяй.

У тэрытарыяльныя выбаркамы трапіла толькі 12% вылучэнцаў ад апазіцыі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі