У тэрытарыяльныя выбаркамы трапіла толькі 12% вылучэнцаў ад апазіцыі

Толькі 12% вылучаных прадстаўнікоў апазіцыі трапілі ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Гэтыя звесткі агучыла кампанія назірання “Права выбару”. Арганізацыі, якія ўваходзяць у гэтую кампанію, вылучалі 25 сваіх прадстаўнікоў, у тым ліку 19 — ад партый і грамадскіх аб’яднанняў і шэсць — шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.

Партыя БНФ вылучала 15 прадстаўнікоў, БСДП (Грамада) — 5, па два чалавекі ад аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і руху “За Свабоду”. Таксама аднаго прадстаўніка вылучаў прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.

Як адзначае кампанія “Права выбара”, на этапе вылучэння ў тэрытарыяльныя камісіі значную ролю сыгралі абмежаванні ў рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. Арганізацыі, якія сутыкаюцца з адмовамі ў рэгістрацыі, не могуць афіцыйна прэтэндаваць на ўдзел у выбарчых камісіях.

Такім чынам, з 25 вылучаных у тэрытарыяльныя камісіі прадстаўнікоў кампаніі “Права выбару” ў склад камісій трапіла толькі тры чалавекі: прадстаўнікі партыі БНФ Канстанцін Смолікаў і Зміцер Каспяровіч увайшлі ў Віцебскую абласную і Мінскую гарадскую камісіі, а прадстаўніца БСДП (Грамада) Надзея Шомчанка трапіла ў Заводскую раённую камісію ў Мінску.

Пры гэтым у абсалютнай большасці прэтэндэнтаў адмовы ва ўключэнні ў выбаркамы ніяк не матываваліся, а пасяджэнні органаў, якія фармуюць камісіі, праходзілі без абмеркавання вылучаных кандыдатур, перадае БелаПАН.

Фота: gomeltut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі