Ярмошына: На час выбараў Лукашэнка не будзе браць адпачынак

Аляксандр Лукашэнка не будзе сыходзіць у адпачынак падчас сёлетняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Яна адзначыла, што выбарчае заканадаўства дае магчымасць кіраўніку краіны не пакідаць сваю пасаду на некалькі месяцаў выбарчай кампаніі.

Ярмошына: “У выбарчым заканадаўстве наўпрост адзначаецца, што з моманту рэгістрацыі кандыдаты абавязаныя сысці ў адпачынак. За свой кошт ці ў чарговы [адпачынак] — яны самі выбіраюць. Не абавязкова з пасады — ніхто ж яго не прымушае звальняцца. Прычым, гэта не распаўсюджваецца толькі на два выпадкі: калі кажам пра кандыдата ў прэзідэнты, то не распаўсюджваецца на дзеючага прэзідэнта гэтае патрабаванне, а падчас парламенцкіх выбараў — на кіраўніка парламента”.

Нагадаем, паводле прапановы ЦВК прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 кастрычніка. Гэтую дату 30 чэрвеня мусіць зацвердзіць Палата прадстаўнікоў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі