Ярмошына: Дзякуй богу, Статкевіч не стаў нічыёй даверанай асобай

Ярмошына: Дзякуй богу, Статкевіч не стаў нічыёй даверанай асобай

17 верасня старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына правяла сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Падчас гэтай сустрэчы яна згадала экс-палітвязня Мікалая Статкевіча.

Яна згадала, што ў ЦВК была пададзеная заяўка аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча, калі ён яшчэ знаходзіўся ў зняволенні. "На сённяшні момант ён памілаваны і знаходзіцца на волі. Таму ён прапануе выбары, як ён кажа, адкруціць назад і зноў зарэгістраваць яго групу. Адразу ж магу сказаць, што нават калі б акт памілавання адбыўся раней, у выбарах ён удзельнічаць не мог бы, таму што ў нас не могуць быць зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзідэнты асобы з нязнятай судзімасцю", — перадае БелаПАН словы кіраўніцы ЦВК.

Пры гэтым Статкевіч можа ўдзельнічаць у выбарах у якасці выбарца, а таксама быць чыёй-небудзь даверанай асобай. Ярмошына выказала задаволенасць, што экс-палітвязень не стаў даверанай асобай ні аднаго з кандыдатаў. "Ён проста ірвецца ў бой, а ў даверанай асобы, скажам так, дастаткова шмат паўнамоцтваў — гэта правядзенне сустрэч з выбарцамі, арганізацыя мітынгаў. Калі чалавек не адказвае за свае дзеянні, за свае ўчынкі, вядома, даваць яму такія высокія паўнамоцтвы, гэта будзе, напэўна, відавочным пераборам", — мяркуе старшыня Цэнтрвыбаркаму.

Нагадаем, што Статкевіч быў памілаваны 22 жніўня разам з групай іншых палітвязняў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі