Вы тут

Ярмошына: да рэферэндуму выбарчае заканадаўства мяняцца не будзе

Выбары ў Беларусі / З архіву Еўрарадыё

Да канстытуцыйнага рэферэндуму выбарчае заканадаўства ў Беларусі мяняцца не будзе. Такую заяву зрабіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна кажа, што Аляксандр Лукашэнка даручыў зрабіць гэта пасля зменаў Канстытуцыі, паведамляе БЕЛТА.

Ярмошына прызнае, што Выбарчы кодэкс, прыняты ў 2000 годзе, састарэў, выбарчае заканадаўства "падлягае мадэрнізацыі". З іншага боку, яна лічыць, што "наколькі ён быў распрацаваны ўдала, наколькі ён з'яўляецца якасным, калі дзейнічае ўжо больш за 20 гадоў".

Пры гэтым ужо больш за два дзесяцігоддзі вынікі выбараў у Беларусі не прызнаюцца міжнароднай супольнасцю (за выключэннем Расіі і шэрагу іншых краін). Міжнародныя арганізацыі шмат разоў заяўлялі пра неабходнасць змены выбарчага заканадаўства. Аднак нічога не мянялася і пакуль мяняцца не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.