Якім будзе “Шлях да волі” беларускіх палітвязняў — эфір са Шчыгельскім

Зміцер Шчыгельскі / Еўрарадыё

Зміцер Шчыгельскі / Еўрарадыё

На мінулым тыдні ў палітычным жыцці беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой адбыліся дзве гучныя і значныя падзеі. У Кіеве цягам 29-30 лістапада у межах Канферэнцыі “Шлях да волі”, арганізатарам якой выступіў полк імя Каліноўскага, рабілася спроба (далёка не першая ў гісторыі незалежнай Беларусі) аб’яднаць дэмсілы. А ўжо 2 і 3 снежня ў Варшаве Каардынацыйная рада зладзіла слуханні па пытанні вызвалення палітвязняў. Мэтай была спроба распрацаваць агульную стратэгію адносна пытання гэтага вызвалення.

Ці можна казаць, што мэты Канферэнцыі, якая праходзіла ў Кіеве, былі дасягнутыя, і ў чым гэта атрымалася, а ў чым — не? Чым адметная гэтая Канферэнцыя і якая роля ў яе арганізацыі і тэматычным напаўненні была ў Кіева? Ці існуюць сёння рэальныя інструменты для вызвалення палітвязняў з пункту гледжання беларускіх ваяроў-добраахвотнікаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі