Якаўлеўскі: Відаць, Лукашэнку няма пра што гаварыць

110902 YakauleuskiS.mp3

Еўрарадыё: Сёння дзяржаўнае інфармагенцтва паведаміла, што беларускую дэлегацыю на чарговым пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Душанбэ, якое пройдзе 3 верасня, ўзначаліць прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Вы лічыце, што паводзіны Лукашэнкі сведчаць пра тое, што ён перастаў глядзець у бок Расіі?

Якаўлеўскі: Той факт, што мы толькі сёння даведаліся, што Лукашэнка не ляціць у Душанбэ, на такі вельмі важкі юбілейны саміт СНД, 20 гадоў, нічога пра гэта ж не казалі, ні таджыкскі пасол, які ладзіў тут прэс-канферэнцыю. Але калі звярнуць увагу на паводзіны афіцыйнай прапаганды, якая задоўга да нейкага такога візіту беларускага кіраўніка нам усё тлумачыць, то на гэты раз поўны маўчок быў.

Узнікала такое адчуванне, што можа і не паехаць, што і адбылося. Нагадаю, што там быў і Ўкраінскі прэзідэнт, а дэ-юрэ Ўкраіна не з’яўляецца сябрам СНД, яна не ратыфікавала статут. Можна было скарыстацца гэтым мерапрыемствам і сустрэцца з украінскім калегам, з якім з красавіка аніякіх прыкмет асабістых зносінаў няма, пасля заяваў пра “вашывасць”. Але ж, відаць, яму няма пра што гаварыць.

Еўрарадыё: Чым вы тлумачыце той факт, што Лукашэнка не скарыстаў такую магчымасць, пагаварыць з украінскім калегам?

Якаўлеўскі: Няма пра што гаварыць. З Януковічам няма пра што гаварыць. З Мядзведзевым, так у Сочы пагаварылі, што, думаю, надоўга замоўклі.

 

Еўрарадыё: Выглядае так, што ён не размаўляе з Усходам, бо няма пра што гаварыць, але ўзяўся інтэнсіфікаваць свае кантакты з Захадам. Сёння Балгары пацвердзілі, што ён сустрэўся з Міколам Младэнавым.

Якаўлеўскі: Я наконт гэтага таямнічага візіту міністра МЗС Балгарыі хачу сказаць адно, на маю думку, калі гэты візіт быў, то гэта перамога не беларускай дыпламатыі, а дасягненне ў галіне сакрэтнасці – ніхто ж не ведаў. Ды і Балгарыя – гэта не Германія. Я не прыніжаю: кожная краіна роўная ў ЕС. Але гэта Балгарыя, яна нават не мяжую з Беларуссю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі